95. Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыi ва ўстановах адукацыi, за выключэннем школ-iнтэрнатаў, санаторных школ-iнтэрнатаў, асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) падае заяву на iмя кiраўнiка ўстановы адукацыi ў перыяд з 12 чэрвеня па 28 жнiўня года прыёму пры прыёме ў II - XI класы, за выключэннем выпадкаў, указаных у частцы другой дадзенага пункта.
Заява падаецца асобай (законным прадстаўнiком непаўналетняй асобы):
у перыяд з 12 чэрвеня па 15 жнiўня года прыёму пры прыёме ў I клас устаноў адукацыi, за выключэннем I класа базавых школ - каледжаў мастацтваў, сярэднiх школ - каледжаў мастацтваў. Пры наяўнасцi свабодных месцаў заява можа быць пададзена да 28 жнiўня года прыёму;
у перыяд з 25 мая па 1 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў V клас гiмназiй - каледжаў мастацтваў;
у перыяд з 12 чэрвеня па 15 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў X клас лiцэяў, устаноў вышэйшай адукацыi;
у перыяд з 1 сакавiка па 1 мая года прыёму ў X клас дзяржаўнай установы адукацыi "Лiцэй Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта";
у перыяд з 12 чэрвеня па 10 жнiўня года прыёму ў X клас гiмназiй, гiмназiй-iнтэрнатаў для прадаўжэння атрымання адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў гэтых гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах;
у перыяд з 12 чэрвеня па 15 жнiўня года прыёму ў X клас, гiмназiй - каледжаў мастацтваў для прадаўжэння атрымання адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў гэтых гiмназiях - каледжах мастацтваў;
у перыяд з 11 па 17 жнiўня пры прыёме на свабодныя месцы ў X класы гiмназiй, гiмназiй-iнтэрнатаў, X клас гiмназiй - каледжаў мастацтваў;
у перыяд з 12 чэрвеня па 17 жнiўня пры прыёме на свабодныя месцы ў XI класы гiмназiй, гiмназiй-iнтэрнатаў, VI - IX, XI класы гiмназiй - каледжаў мастацтваў, у XI клас лiцэяў, устаноў вышэйшай адукацыi;
у перыяд з 12 чэрвеня па 1 жнiўня года прыёму пры прыёме ў I (V) клас базавых школ - каледжаў мастацтваў, сярэднiх школ - каледжаў мастацтваў, пры прыёме для прадаўжэння атрымання адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў гэтых сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў X i XI класы сярэднiх школ - каледжаў мастацтваў.
Асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае:
вучэбныя прадметы, якiя жадае вывучаць на павышаным узроўнi ў адпаведнасцi з вучэбным планам дадзенай установы агульнай сярэдняй адукацыi (пры наяўнасцi);
галiну асобнага вiду мастацтва, у якой асоба жадае развiваць здольнасцi ў адпаведнасцi з вучэбным планам гiмназii - каледжа мастацтваў;
галiну асобнага вiду мастацтва, у якой асоба жадае развiваць здольнасцi ў адпаведнасцi з вучэбным планам базавай школы - каледжа мастацтваў, сярэдняй школы - каледжа мастацтваў.
Пры прыёме ў вячэрнюю школу (вячэрнiя класы) асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае форму атрымання агульнай сярэдняй адукацыi або спецыяльнай адукацыi.